Logo Polskiego Radia
Print

Замест помніка савецкім жаўнерам у Варшаве можа зьявіцца помнік Пілецкаму

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.08.2013 10:13
У міжваенны час польскі падпольшык разам зь сям’ёй жыў на гарадзеншчыне.
Працэс Вітольда Пілецкага 1948 года. Фота: wikipedia.orgПрацэс Вітольда Пілецкага 1948 года. Фота: wikipedia.org

Дэпутаты Варшаўскай гарадзкой рады з партыі “Права й Справядлівасьць” дамагаюцца, каб на Віленскай плошчы ў сталіцы зьявіўся помнік ратмістру Вітальду Пілецкаму. Паводле кансэрватыўных дэпутатаў, помнік польскаму падпольшчыку павінен замяніць манумэнт савецкім жаўнерам на Віленскай плошчы.

“Гэта была б сымбалічная перамога ахвяр камунізму над яго стваральнікамі” – лічаць чальцы партыі ПіС.

Іх праект сёньня быў перададзены ў мэрыю Варшавы.
Аўтары ідэі нагадваюць, што Вітальд Пілецкі ўдзельнічаў у баях і абароне Варшавы ў 1920 годзе, пазьней у верасьні 1939 года, і барацьбе ў падпольлі. Вітальд Пілецкі па ўласнай ініцыятыве трапіў у лягер Аўшвіц, каб стварыць там падпольную арганізацыю. Яго сьведчаньні зь нямецккага лягеру сьмерці яшчэ ў часе вайны сталі першым доказам Галакосту. У 1948 годзе камуністы прысудзілі Пілецкага да сьмяротнага пакараньня.

Дарэчы, у міжваенны час Вітальд Пілецкі разам з сям’ёй жылі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі, адкуль паходзіць род бацькі й маці Пілецкага.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт