Палякі адмоўна ацэньваюць сямейную палітыку дзяржавы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.08.2013 12:16
Толькі адзін з васьмі апытаных задаволены дзеяньнямі ўраду па гэтым пытаньні.
Палякі не задаволеныя сямейнай палітыкай дзяржавы, - пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS). Толькі адзін з васьмі апытаных (13%) задаволены дзеяньнямі ўраду па гэтым пытаньні.
Крыху больш за палову (51%) апытаных лічаць сямейную палітыку дзяржавы дастатковай, а 32% - недастатковай.
Тым ня менш, цягам апошняга году стаўленьне грамадзянаў да гэтай сфэры дзейнасьці дзяржавы палепшылася. На 19% скараціляся доля рэспандэнтаў, якія адмоўна ацэньваюць сямейную палітыку польскага ўраду.
Пераважная большасьць палякаў (71%) бачыць неабходнасьць заахвочваць людзей да большай колькасьці дзяцей. 23% рэспандэнтаў гэткай патрэбы ня бачаць.
Гэта рашучая зьмена, паколькі яшчэ ў 2000 годзе большасьць апытаных палякаў заяўляла, што дзяржава не павінна заахвочваць да гэтага сваіх грамадзянаў.
аз