Logo Polskiego Radia
Print

Як прафсаюзы зарабляюць на Польскай чыгунцы (PKP)

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.07.2013 17:06
Чыгунка штогод выдаткоўвае 8 мільёнаў даляраў на прафсаюзы, а яны пратэстуюць і перакрываюць трасы.

/

На PKP налічваецца 190 штатных чальцоў прафсаюза. Гэтых людзей нельга звольніць, хаця яны не абавязаны працаваць на карысьць фірмы. Гэтыя людзі атрымліваюць зарплату - сярэдні заробак з трох апошніх месяцаў з апошняй займаемай пасады. За год чыгунка выдаткоўвае на іх 15 мільёнаў злотых.

Акрамя штатных, у прафсаюзах працуюць часовыя актывісты, якія таксама ня маюць абавязку працаваць для фірмы, але атрымліваюць цэлы заробак. Гэта для чыгункі чарговы выдатак у памеры 9 мільёнаў злотых.

Згодна з дамоўленасьцямі паміж чыгункай і прафсаюзамі, якіх на ПКП дзейнічае дваццаць, 190 мільёнаў злотых прызначаецца на сацыяльныя мэты. Акрамя гэтага, дадатковыя грошы чыгунка выдзяляе на дадатковыя водпускі й іншыя ўзнагароды.

DGP нагадвае, што ў верасьні прафсаюзы рыхтуюць агульнапольскі страйк. Суразмоўца газэты, эканаміст Рафал Тавальскі зазначае, што польскія прафсаюзы і так намнога больш спакойныя, чым на Захадзе. Як прыклад ён прыводзіць прыватызацыю мэталюргічнай прамысловасьці на Захадзе і ў Польшчы. Там праводзіліся шырокамаштабныя страйкі, а ў Польшчы працэс прайшоў даволі спакойна, хаця сэктар скараціўся на 120 тысяч рабочых месцаў.

яс/Dziennik Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт