Logo Polskiego Radia
Print

Няма прымірэньня без вывучэньня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2013 15:16
А. Ротфэльд заклікае палякаў і ўкраінцаў высьвеліць праблемныя моманты гісторыі.

Польскія
Польскія ахвяры УПА

Працэс прымірэньня з украінцамі будзе доўгім і балючым – мяркуе былы міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд. Дыплямат сустрэўся з украінскімі й польскімі журналістамі з нагоды 70-ай гадавіны разьні палякаў на Валыні. На думку Ротфэльда, ніколі польска-уркаінскія кантакты не былі такія добрыя, як цяпер, таму неабходна высьветліць балючыя справы мінуўшчыны.

Вельмі часта ва Ўкраіне і ў Польшчы мяркуюць, што ня трэба кранаць балючыя моманты гісторыі. Праф. Ротфэльд заявіў, што няма ніводнага выпадку, калі паляпшэньне міждзяржаўных адносін было магчымае без высьвятленьня ўсіх праблем мінулага.

Паводле меркаваньня польскіх гісторыкаў, забойствы палякаў на Валыні былі справай рук баявікоў з Украінскай паўстанцкай арміі. Па загаду УПА праводзіўся масавы заплянаваны тэрор. Польскія вёскі падпальвалі й грабілі, жыхароў забівалі. Разьня працягвалася зь лютага 1943 да лютага 1944 году. Кульмінацыя прыйшлася на ліпень і жнівень '44 году. У адказ палякі распачалі забіваць украінцаў. Паводле падлікаў украінскіх гісторыкаў, загінула каля 20 тыс. украінцаў.

Інфармацыйнае радыёагенцтва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт