Цяжкі стан дзяўчынкі пасьля ўдару маланкай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        22.06.2013 14:55
                    
                                 
                
                
                    Дзяўчынка, якую ўчора ўдарыла маланка, ў цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Падчас учорашняй навальніцы ў Любліне маланка трапіла ў двух пятнаццацігадовых дзяўчат.
Здарылася гэта каля 21:00 гадз., непадалёк ад чыгуначнага вакзалу Люблін-Паніквода. Дзяўчынкі падчас навальніцы вярталіся дадому ўздоўж чыгуначных рэек і, верагодна, побач іх ударыла маланка. Яны абедзьве страцілі прытомнасьць. Калі адна зь іх ачуняла, выклікала дапамогу.
Абедзьве ахвяры былі дастаўленыя ў шпіталь. Адна зь іх далей там знаходзіцца ў цяжкім стане. 
эб