Страсбург: былыя камітэтчыкі ня маюць права на прывілеі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.06.2013 10:08
Суд па правах чалавека адхіліў скаргі былых працаўнікоў камуністычнай Службы бясьпекі ў Польшчы.
Яны абскарджвалі рашэньне ўлады панізіць іх прывілеяваныя пэнсій. Скаргі падало 1627 агентаў камуністычны тайнай паліцыі.
Судзьдзі аднагалосна пацьвердзілі права польскіх улад скараціць пэнсіі былых супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы бясьпекі. Скаргі прызнаныя непрымальнымі.
У сваім рашэньні Страсбурскі суд зазначыў, што цяперашні ўрад не пазбавіў заяўнікаў сродкаў да існаваньня, але пазбавіў іх неабгрунтаваных фінансавых прывілеяў, прадстаўленых ім камуністычным рэжымам. На думку сямі судзьдзяў, гэткае рашэньне прынятае, каб аднавіць роўнасьць у пэнсійных выплатах, а таксама маральную справядлівасьць.
Суд падкрэсьліў, што заяўнікі падчас службы працавалі ў карнай ўстанове, якая парушала правы чалавека, таму рашэньне аб пазбаўленьні іх прывілеяў быў справядлівым і згодна з заканадаўствам, прынятым польскім парлямэнтам.
Судзьдзі таксама адхілілі скаргу заяўнікаў аб несправядлівасьці працэсу.
Рашэньне суду ёсьць канчатковым.
юл