Гарадзенскія студэнты зь візытам у Беластоку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.06.2013 11:12
Візыты студэнтаў адбываюцца папераменна ў Беластоку й Гародні штогод.
Цягам бягучага тыдня студэнты беларускай філялёгіі Гарадзенскага ўнівэрсытэта знаёмяцца зь Беластокам. Па запрашэньні катэдры беларускай філялёгіі Ўнівэрсытэта ў Беластоку група студэнтаў з Гародні ўжо чарговы раз наведвае Падляшша.
Як адзначыла старшая выкладчыца катэдры беларускай літаратуры Гарадзенскага Ўнівэрсытэта Сьвятлана Грымота, такі візыт вельмі важны для будучых філёлягаў.
„Гэта канешне паглыбленьне ведаў у многіх галінах, пра беларускае жыцьцё ў Беластоку ў першую чаргу, пра літаратуру, што асабліва важна для студэнтаў”, - сказала яна.
У межах візыту гарадзенскіх студэнтаў адбываюцца сустрэчы зь беларускімі літаратарамі й навукоўцамі.
Візыты студэнтаў адбываюцца папераменна ў Беластоку й Гародні штогод. У будучым годзе студэнты з Беластока наведаюць горад над Нёманам.
Беларускае Радыё Рацыя/аз