Logo Polskiego Radia
Print

Першыя выбары Міс Польшчы на вазку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.05.2013 14:54
10 фіналістак пазмагаецца за тытул.

72 удзельніцы з цэлай Польшчы спаборнічалі ў інтэрнэт-галасаваньні, каб трапіць у фінал Міс Польшчы на вазку. 10 найпрыгажэйшых кандыдатак будуць змагацца за карону 4 жніўня ў Цехацінку.

“Мы хацелі паказаць жанчын-інвалідаў зь іншага боку, нестэрэатыпна”, - кажа аўтар ідэі й адна з арганізатарак конкурсу Катажына Вайташэк.

10 фіналістак паедуць на варштаты ў Быдгашч. Там яны будуць вучыцца рабіць макіяж і выбіраць нарады на фінал. Абраныя будуць Міс Польшчы на вазку, І і ІІ Віцэ-міс, Міс інтэрнаўтаў, Міс глядацкіх сымпатый і Міс фота.

tvn24.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт