70 гадоў таму немцы ўзарвалі Вялікую Сынагогу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        16.05.2013 11:33
                    
                                 
                
                
                    Гэта была найпрыгажэйшая даваенная сынагога Варшавы.  
                
                
                
                
               
                
                         
  Сёньня спаўняецца 70 гадоў з дня разбурэньня Вялікай Сынагогі ў Варшаве (вул. Тламацке). Гадавіна стала нагодай, каб ня толькі нагадаць пра разбурэньне, але найперш нагадаць пра існаваньне найпрыгажэйшай даваеннай сынагогі Варшавы. 
Габрэйскі гістарычны інстытут сёньня нагадвае пра сакральны будынак, а найперш пра супольнасьць прагрэсіўных габрэяў, якія сустваралі інтэлектуальнае, духоўнае й творчае жыцьцё даваеннай Варшавы. Галоўным падчас сёньняшніх урачыстасьцяў зьяўляецца макет сынагогі ў фармаце 1:10.
70 гадоў таму, 16 траўня 1943, Варшавай ускалыхнуў моцны выбух. Гэта немцы ўзарвалі Вялікую Сынагогу.  Разбурэньне будынку павінна было стаць для немцаў сымбалічным актам вырашэньня габрэйскага пытаньня ў Варшаве.
ав