Міхалевіч стаў доктарам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.05.2013 15:22
Беларускі палітуцякач абараніў доктарскую дысэртацыю ў Варшаве.
Палітуцякач Алесь Міхалевіч абараніў доктарскую дысэртацыю. Навуковую ступень ён атрымаў учора ў Варшаве. Тэма дысэртацыі - “Партыі й палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі. Прыклад Беларусі і Ўкраіны 1989-1996”. Пра свае адукацыйныя посьпехі экс-кандыдат у прэзыдэнты паведаміў ва ўласным блёгу.
Алесь Міхалевіч удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года й праходзіў па справе аб падзеях 19 сьнежня. Быў зьмешчаны ў СІЗА КДБ, адкуль выйшаў пад падпіску аб нявыезьдзе. Публічна заявіў, што ў СІЗА яго катавалі, пасьля гэтага ён у сакрэце ўцёк зь Беларусі й атрымаў статус палітычнага ўцекача ў Чэхіі.
эўрарадыё/вс