Мясная прамысловасьць: не спэкулянтам!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.04.2013 15:16
                    
                                 
                
                
                    Прадпрымальнікі патрабуюць больш рашучых дзеяньняў у дачыненьні да недобрасумленных калегаў. 
                
                
                    
                         foto: wikipedia
 foto: wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                          Польская мясная прамысловасьць хоча змагацца зь ценявой зонай. Нядобрасумленныя прадпрымальнікі, якія не прытрымліваюцца стандартаў і нормаў, шкодзяць усёй мясапераапрацоўчай прамысловасьці ў Польшчы, кажуць яны.
Старшыня Камітэту рады эканомікі па барацьбе з харчовай ценявой зонай прафэсар Яцэк Леонкевіч кажа, што пасьля гучных скандалаў, мільёны злотых страчваюць усе прадпрымальнікі мясной галіны.
Яцэк Леонкевіч: Гэтыя некалькі злачынцаў моцна шкодзяць усёй эканоміцы й, перш за ўсё, мясной прамысловасьці ў Польшчы. У выніку польскія прадукты харчаваньня як сярод айчынных спажыўцоў, так і ў Эўрапейскім зьвязе пачынаюць разглядацца ў вельмі адмоўным сьвятле.
Прадпрымальнікі скардзяцца таксама на тое, што нават у выпадку выяўленьня мясных спэкулянтаў, дзяржава не рэагуе эфэктыўна. У многіх выпадках пракуратура вырашае аб спыненьні крымінальнай справы.
Яцэк Леонкевіч: На 600 выпадкаў, унесеных у пракуратуру вэтэрынарнай інспэкцыяй, толькі 28% разглядаліся ў судзе. Больш за 70% справаў спыняецца з-за так званай нізкай сацыяльнай шкоднасьці.
Тым часам экспэрт адзначае, што сацыяльныя шкоды ў такіх выпадках велізарныя.
У мінулым годзе вартасьць экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня склала рэкордныя 17,5 мільярда эўра. Прадпрымальнікі баяцца, што выяўленыя выпадкі нядобрасумленных мясакамбінатаў могуць прывесьці да сур'ёзнага падзеньня продажу.
аз