Logo Polskiego Radia
Print

Палякі хочуць зарабіць на чэмпіянаце сьвету па футболе 2018 г.

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.03.2013 15:30
Польскія фірмы хочуць удзельнічаць у падрыхтоўцы расейскіх стадыёнаў і гарадоў да футбольнага сьвята.

/

Палякі хочуць скарыстаць свой вопыт з EURO 2012. Прадстаўнікі больш за сотню фірмаў на будучым тыдні адпраўляюцца ў Маскву, каб паказаць сваю прапанову арганізатарам чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі 2018 года.

Віцэ-міністар замежных справаў Бэата Стэльмах лічыць, што вопыт польскіх вытворцаў на EURO 2012 будзе іх козырам.

Б.Стэльмах: Польскія тавары вельмі добрай якасьці, кошт вытворчасьці ў Польшчы канкурэнтназдольны ў параўнаньні з коштамі заходніх фірмаў. Мы можам спаборнічаць якасным таварам.

Прадстаўнік Міністэрства эканомікі Альжбета Бодыё мяркуе, што на расейскім чэмпіянаце могуць зарабіць польскія будаўнічыя фірмы. Польскія прадпрыемствы маюць дасьведчаньне таксама па абсталяваньні стадыёнаў.

А.Бодыё: Напрыклад, польскія стадыённыя крэслы ацэньваюцца вельмі добра як у Польшчы, так і за мяжой. Я думаю, што польскія фірмы могуць прапанаваць свае паслугі ў шматлікіх галінах, напрыклад, у будаўніцтве й абсталяваньні гасьцініц.

Міністэрства эканомікі лічыць, што польскія фірмы могуць таксама зарабіць ў галіне транспарту. Перад чэмпіянатам сьвету расейцы, верагодна, будуць мяняць старыя вагоны, трамваі, гарадзкія аўтобусы. Польшча можа пахваліцца вытворчасьцю гэтых тавараў.

Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 года будзе ладзіцца ў 18-ці расейскіх гарадах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт