Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапамагае Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.03.2013 17:35
На борце транспартнага самалёта знаходзяцца мэдыкамэнты, пледы, гігіенічныя сродкі й сродкі бытавой хіміі.
fot. pah.org.pl

З Варшавы ў Сырыю накіравалася гуманітарная дапамога. Арганізатарам дабрачыннай дапамогі зьяўляецца Польская гуманітарная акцыя – адна з буйнейшых дабрачынных арганізацый у краіне. На борце транспартнага самалёта знаходзяцца мэдыкамэнты, пледы, гігіенічныя сродкі й сродкі бытавой хіміі. Самалёт прызямліцца ў Турцыі, бо палёт над ахопленай вайной Сырыяй быў бы небясьпечным. З Турцыі ў Сырыю допамога будзе дастаўленая на грузавіках. Акрамя таго, на тэрыторыі Турцыі за сабраныя дабрачыннай арганізацыяй сродкі будуць куплены харчаваньне й рэчы першай неабходнасьці.
Паводле ААН, каля 4 млн. жыхароў Сырыі патрабуе неадкладнай дапамогі. Грамадзянская вайна ў гэтай краіне працягваецца з сакавіка 2011 года. У выніку ўзброенага супрацьстаяньня паміж прыхільнікамі й праціўнікамі прэзыдэнта Башара аль-Асада загінулі 70 тыс. чалавек, 100 тыс. мірных жыхароў сталі ўцекачамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт