Logo Polskiego Radia
Print

Расьце зьнешнегандлёвы абарот Польшчы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.02.2013 17:22
У 2012 годзе кошт тавараў, прададзеных Польшчаю за мяжу, вырас амаль на 7 адсоткаў у параўнаньні з 2011 годам.

/



У сваю чаргу імпарт павялічыўся на 2,4 адсотка.

Як сьцьвярджае Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне, летась палякі экспартавалі тавараў на 600 млрд злотых, а імпартавалі на 640 млрд. Такім чынам, адмоўнае сальда ў замежным гандлі скарацілася на адну траціну.

У экспарце зьмяншаецца ўдзел асноўнага гандлёвага партнэра Польшчы – Нямеччыны, які зьнізіўся да 25,1 адсотка.

У 2012 годзе назіраўся рост экспарту ў Расею, Украіну, Вялікабрытанію ды Славаччыну. У сваю чаргу скараціўся вываз тавараў у Італію ды Швэцыю, а імпарт – зь Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі ды Італіі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт