Logo Polskiego Radia
Print

Гадавіна дэпартацый

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.02.2013 14:47
З Польшчы было вывезена амаль 155 тыс. чалавек. На радзіму вярнулася толькі каля 8 тысячаў.

/

Роўна 73 гады таму пачаліся масавыя дэпартацыі палякаў з тэрыторыі гэтак званых Усходніх Крэсаў у Сібір. 10 лютага 1940 году на сьвітанку з дамоў выганялі цэлыя сем’і - ваеннаслужачых, лясьнічых, чыноўнікаў. Без суда й сьледзтва ў быдлячых вагонах іх вывозілі ў глыб СССР. З Польшчы было вывезена амаль 155 тыс. чалавек. На радзіму вярнулася толькі каля 8 тысячаў.

Акцыя пачалася ноччу, пры марозе амаль 40 градусаў Цэльсія. Дэпартаваныя маглі забраць толькі некаторыя рэчы. Для сотняў тысяч асобаў пачаўся шматгадовы кашмар. А вось як пра гэта згадваў некалькі гадоў таму старшыня Зьвязу сібіракаў Тадэвуш Хведзь.

Т. Хведзь: Дзеці, старэйшыя асобы ў гэтых быдлячых вагонах не вытрымлівалі, паміралі. А з тымі, хто памёр, нквдэшнікі абыходзіліся як са сьмецьцем – выкідвалі на абочыну каля рэек. Цяжка сабе ўявіць, што чалавек падрыхтаваў для чалавека такое пекла, але так было.

У 1940-41 гг. савецкія ўлады правялі масавыя дэпартацыі з усходніх земляў Польшчы, якія афіцыйна называліся “перасяленьнем”. Падчас чатырох акцыяў дэпартацыі было саслана амаль 1 млн. 300 тыс. асобаў. Толькі нямногім удалося выжыць і вярнуцца ў краіну.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт