Фэрмэры ЭЗ будуць змагацца за грошы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.01.2013 14:41
                    
                                 
                
                
                    6 лютага ў Брусэлі яны будуць пратэставаць супраць скарачэньняў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Каля 40 польскіх фэрмэраў возьме ўдзел у прaтэстах супраць скарачэньня сродкаў на супольную сельскагаспадарчую палітыку. 6 лютага, за дзень да саміту ЭЗ па справе бюджэту супольнасьці на 2014-2020 гады, у бэльгійскую сталіцу прыедуць фэрмэры, каб выказаць пратэст супраць скарачэньняў выдаткаў на сельскую гаспадарку.
„Мы хочам нагадаць палітыкам, што пра месцы працы трэба клапаціцца таксама ў сельскай гаспадарцы,”- кажа адзін з польскіх фэрмэраў, якія зьбіраюцца ў Брусэль.
Паводле эўрапейскіх фэрмэраў, да 2020 году выдаткі на сельскую эканоміку павінны быць захаваныя на цяперашнім ўзроўні.
Тым часам у сваёй апошняй прапанове Эўрапейская камісія хоча іх скараціць на 10%.
аз