Сучаснае мастацтва ў прэзыдэнцкім палацы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.01.2013 17:20
Рэзыдэнцыя прэзыдэнта Польшчы адчыніла свае дзьверы для высокага мастацтва.
Выстаўлены экспанаты з калекцыі Музэю сучаснага мастацтва.
Польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі зазначыў, што вельмі трапная назва выставы: „Заўтрашняя Польшча як сёньняшняе мастацтва”. Дзякуючы гэтак званаму бунтарскаму мастацтву мы можам лепш зразумець сябе як народ, паразважаць над праблемамі, якія будуць уплываць на будучыню, падкрэсьліў прэзыдэнт Польшчы.
У Прэзыдэнцкім палацы выстаўленыя працы Аліны Шапачнікаў, Паўла Альтагамэра, Томаша Жміеўскага.
Выстава адчыніць свае дзьверы 2-га лютага й будзе дзейнічаць да паловы красавіка.
Юл