МЗС заклікае ня ехаць у Паўночную Афрыку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.01.2013 16:12
                    
                                 
                
                
                    МЗС зазначае таксама, што лепш не пакідаць сталіцы Туніса, бо ў гэтай краіне існуе рэальны шанец выкраданьня. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Міністэрства замежных справаў Польшчы заклікала грамадзян паўстрымацца ад паездак у Паўночную Афрыку, а асоб, якія там ужо знаходзяцца, да асьцярожнасьці. Заклік зьвязаны з падзеямі ў Малі ды Алжыры. МЗС зазначае таксама, што лепш не пакідаць сталіцы Туніса, бо ў гэтай краіне існуе рэальны шанец выкраданьня. Зьнешнепалітычнае ведамства заклікае захаваць надзвычайную асьцярожнасьць у рэгіёне Сахэль: гэта тэрыторыя ўздоўж паўднёвай мяжы Сахары ды паўночнай мяжы Судану, якая цягнецца праз Сэнэгал, Самалі, Маўрэтанію, Малі, Нігер, Чад, Судан і Эрытрэю. 
вс