Надвор’е: выходныя будуць цёплымі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
29.12.2012 13:53
Польшча знаходзіцца пад уплывам цёплага заходняга атмасфэрнага фронту.
У найбліжэйшыя дні будзе даволі цёпла. Паводле прагнозаў Інстытуту мэтэаралёгіі і воднай гаспадаркі, пасьля халоднай ночы над Польшчаю чакаецца xваля цёплага паветра з Атлянтыкі, і толькі месцамі тэмпэратура ўпадзе ніжэй за нуль.
Сёньня Польшча знаходзіцца пад уплывам цёплага заходняга атмасфэрнага фронту. Тэрмомэтры паказваюць ад 0°С на паўночным усходзе краіны да плюс 5°С на захадзе. На захадзе і Мазураx магчымы дождж, а на поўначы месцамі ледзяны дождж, які стане прычынаю галалёдзіцы. Пад Гданьскам — сьнег і мокры сьнег.
Бліжэйшымі днямі ў Польшчы аматары сьнежнай зімы хутчэй за ўсё будуць расчараваныя. Заходні зварот паветра можа прынесьці дождж і мокры сьнег, тэмпэратура будзе дадатнай.
Уначы чакаецца воблачнае надвор’е. Толькі на поўначы магчымы сьнег або дождж, а таксама туман, які будзе моцна абмяжоўваць бачнасьць на дарогах. Xоладна на ўсходзе ад -4°С да -2°С градусаў, на захадзе — ад +1°С да +2°С.
Заўтра на поўначы дождж, а тэрмомэтры будуць паказваць ад +1°С ва ўсходняй частцы Польшчы да +6°С на захадзе краіны.
эб