Дзень малітвы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.12.2012 13:22
У касьцёлах зьбіраюцца сродкі для каталікоў ва ўсходняй частцы Эўропы.
fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC
У Польшчы адзначаецца дзень малітвы за касьцёл на Ўсходзе. Гаворка ідзе пра падтрымку вернікаў ва ўсходняй частцы Эўропы. Грошы, якія зьбіраюцца сёньня ў польскіх касьцёлах, прызначаюцца на гэтую мэту. У мінулым годзе ўдалося сабраць звыш двух мільёнаў злотых. Касьцёлу на Ўсходзе патрэбная фінансавая падтрымка. Людзі там проста вельмі бедныя, – гаворыць ксёндз Зураб Какашышвілі з Грузіі.
Ксёндз: У людзей няма працы. Калісьці быў Савецкі Саюз, людзі працавалі, былі фабрыкі. Праўда, часта пасады ўтрымліваліся штучна, каб толькі не было беспрацоўя – такая была палітыка Савецкага Саюзу. Але цяпер усё распалася, шмат людзей уцякае з Грузіі.
У Грузіі сярод насельніцтва 1% складаюць каталікі. Атрыманыя з Польшчы грошы прызначаюцца на дапамогу сіратам, сталовыя, рэкалекцыі для моладзі, паломніцтвы, а таксама дапамогу старэйшым асобам.
нг