Logo Polskiego Radia
Print

Сьвяточныя пасылкі для вайскоўцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.11.2012 17:45
Сем’і польскіх вайскоўцаў, якія служаць за межамі краіны, маюць магчымасьць выслаць на Каляды сьвяточныя пасылкі.

Міністэрства абароны Польшчы абавязалася даставіць падарункі ў Косава і ў Афганістан спэцыяльнымі вайсковымі авіярэйсамі. У Мінабароны зазначаюць пры гэтым, што забараняецца ўкладываць у пасылкі вострыя прадметы ды алькаголь. У сваю чаргу без абмежаваньняў можна перасылаць польскім афіцэрам і жаўнерам кандытарскія вырабы, касьметыку, прадукты хатняй загатоўкі, напрыклад, саленьні, а таксама вяндліны й каўбасы ў вакуумнай упакоўцы. Дарэчы, у сьвяточныя пасылкі у папярэднія гады дзеці лажылі сваім бацькам цацкі ды паштоўкі, а таксама кнігі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт