Logo Polskiego Radia
Print

„Не” электрапрыборам у лесе

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.11.2012 18:40
Старых, сапсаваных пральных машын і халадзільнікаў ня трэба будзе вывозіць у лес.

/


Вываз на сьмецьцезвалку буйной xатняй тэхнікі — гэта заўсёды праблема для яе ўладальнікаў. У Варшаве цяпер можна патэлефанаваць у спэцыялізаваную кампанію або запоўніць адпаведную анкету ў сеціве. Улады польскай сталіцы аб’явілі адмысловую праграму па вывазе буйной xатняй электратэхнікі.

Кожны, хто хоча пазбавіцца старога абсталяваньня, можа туды зьвяртацца, — кажа прэс-сакратар ратушы Барташ Мільчарчык. Паколькі паслуга бясплатная, мэрыя разьлічвае, што людзі перастануць пакідаць xатнюю тэхніку ў парках ды ў лесе.
эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт