Паховіны пакрадзеных целаў – пасьля сьвятаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.10.2012 16:28
Польская паліцыя арыштавала траіх зьдзяйсьняльнікаў абуральнага крадзяжу.
Пасьля Дня ўсіх сьвятых адбудзецца пахаваньне 12 чалавек, целы якіх былі знойдзеныя на мінулым тыдні ў лесе ля Коніна ў Вялікапольскім ваяводзтве.
Труны зь целамі знаходзіліся ў аўтамабілі, які два тыдні таму быў пакрадзены з пахавальнага бюро ля Бэрліна. Гэты аўтамабіль павінен быў накіравацца ў крэматорый.
„Цяпер пракуратура чакае заканчэньня працэдуры адмысловай падрыхтоўкі трунаў дзеля перавозкі целаў у Нямеччыну”, - распавяла Магдалена Мазур-Прус з Познаньскай пракуратуры.
Польская паліцыя арыштавала траіх зьдзяйсьняльнікаў абуральнага крадзяжу. Праходзіць пошук дзьвюх іншых асобаў.
аз