Палёнія Варшава сыграе з Палёніяй Вільня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.10.2012 17:05
                    
                                 
                
                
                    Сёньняшні матч - гэта таксама нагода дапамагчы віленскаму клюбу.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Увечары ў Варшаве адбудзецца таварыскі матч паміж футбольнымі клюбамі: Палёнія Варшава й Палёнія Вільня.
Спартыўны клуб Палёнія Вільня зьяўляецца візытнай картачкай польскай меншасьці ў Летуве.
Польская футбольная каманда заваявала сэрцы фанаў Першай летувіскай лігі. Напрыканцы сэзону 2012 яна займае 5-месца ў сьпісе.
Нягледзячы на згаданы посьпех, клюб змагаецца з сур'ёзнымі фінансавымі праблемамі. Сёньняшняя сустрэча на стадыёне Палёніі ў Варшаве будзе таксама нагодай сабраць грошы для віленскіх футбалістаў.
аз