У Польшчы сьвяткуюць Дзень добрага жыцьця
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
01.10.2012 17:10
Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень добрага жыцьця ў рамках Сусьветнай акцыі “Cittaslow”.
Мэта гэтай акцыі - запаволіць шалёны рытм гарадзкога жыцьця й вырвацца ад ціску паўсядзённасьці.
Гарады, якія бяруць у ёй удзел у гэты дзень імкнуцца зьвярнуць увагу на больш чалавечае й экалягічнае стаўленьне да жыцьця, а не на прадукцыйнасьць і хуткасьць падзей. Яшчэ адзін аспэкт акцыі – быць больш салідарным з будучымі пакаленьнямі й паважаць тое, што мясцовае.
Да сеткі Cittaslow у Польшчы далучыліся 5 гарадоў з рэгіёну Варміі й Мазур. У адным з іх – Nowe Miejsce Lubowskie – сёньня адбыўся шэраг сьвяточных мерапрыемстваў. Сьвяткаваньне пачалося зь Відовішча запечанай бульбы, у рамках якога адбыліся лекцыі на тэму харчавых якасьцяў штмагодовых расьлінаў і здаровага ладу жыцьця. Таксама адбыліся дэгустацыі мясцовых страваў з бульбы ды гародніны.
юл