Logo Polskiego Radia
Print

Смаленская катастрофа вяртаецца

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.09.2012 14:02
З-за памылкі мэдыкаў, якія няправільна ідэнтыфікавалі целы ахвяраў, будуць ускрытыя 15 магілаў.

Катастрофа авіялайнэра прэзыдэнта Польшчы, якая адбылася пад Смаленскам два з паловай гады таму, сёньня зноў вяртаецца на першыя старонкі газэтаў – піша польская штодзёнка “Rzeczpospolita”. СМІ й палітыкі стараюцца высьветліць, хто пераблытаў целы ахвяраў. Сёньня вядома, што ў магіле дзеяча антыкамуністычнага супраціву Анны Валентыновіч ляжыць зусім не яе цела. Генэральная пракуратура вырашыла эксгумаваць целы яшчэ 15 ахвяраў катастрофы.

Скандал вакол пахаваньня кампрамэтуе польскі ўрад – піша газэта “Rzeczpospolita”. Адначасова ён адцягвае ўвагу палітыкаў і грамадзтва ад вырашэньня эканамічных праблемаў. Замест таго, каб змагацца з крызысам, палітыкі будуць шукаць вінаватых у жахлівай памылцы. Сёньня пад пагрозай знаходзіцца рэпутацыя сьпікера Сэнату Польшчы Эвы Копач. Яна у красавіку 2010 году паехала ў Маскву, каб каардынаваць дапамогу сем’ям ахвяраў, і заяўляла што, польскія і расейскія мэдыкі працуюць разам “як адна вялікая сям’я”.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт