Беларусы Варшавы пратэстуюць супраць парушэньняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        23.09.2012 14:40
                    
                                 
                
                
                    Пікет супраць выбараў адбыўся каля амбасады Беларусі ў Варшаве.
                
                
                
                
               
                
                         
Апазыцыйныя арганізацыі заклікаюць да байкоту выбараў. Пікет супраць выбараў адбыўся таксама каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Апазыцыйныя дзеячы прынесьлі бел-чырвона-белыя сьцягі й сымбалічную ўрну для галасаваньня. Яны заклікаюць да байкоту, паколькі гэтыя выбары нічога ня зьменяць у краіне.
Пікетоўцы: Мы – за байкот выбараў. Пакуль у нашай краіне ёсьць палітычныя зьняволеныя, мы ня пойдзем на гэты фарс. Мы ня будзем хадзіць на гэтыя выбары. Мы – за байкот!
Пікетоўцы правялі пад будынкам беларускага прадстаўніцтва свае, альтэрнатыўныя выбары. Яны раздавалі бюлетні, у якіх было напісана “За свабоду, за дэмакратыю, за незалежнасьць!”. І за гэта людзі маглі прагаласаваць. А на выбары пры ўладзе Лукашэнкі няма сэнсу хадзіць, паколькі няма незалежных назіральнікаў і прадстаўнікоў апазыцыйных страктур у выбарчых камісіях, а парлямэнт выконвае толькі дэкарацыйную функцыю.
нг