Узнагароджаныя за 17-га верасня
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.09.2012 18:01
Польскі прэзыдэнт уручыў узнагароды ўдзельнікам баёў 1939-га года.
Браніслаў Камароўскі адзначыў ўзельнікаў баёў за незалежнасьць Віленшчыны ды Навагрудчыны з 1939-1945 гг.
Уручэньне ўзнагарод адбылося падчас урачыстасці ўшанаваньня памяці драматычных падзеяў: 73 –ай гадавіны нападу Краснай Арміі на Польшчу.
Сярод узнагароджаных жаўнеры АК, у тым ліку генэрал Аляксандар Крыжаноўскі. Ён узнагароджаны Вялікім Крыжом Адраджэньня Польшчы пасьмертна. Узнагароду атрымала дачака генэрала Ольга Крыжаноўска.
У выніку нападу Савецкага Саюза ў верасьні 1939-га году ў палон трапіла 250 тысяч польскіх жаўнераў ды 18 тысяч афіцэраў. Большасьць афіцэраў былі растраляныя па загадзе Сталіна ў сакавіку 1940-га года. У Сібір была дэпартавана каля 550 тысяч палякаў.
юл