Logo Polskiego Radia
Print

Крадзеж ў катэдры ў Гнезна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2012 17:46
Невядомыя скралі выяву Маці Божай з XVIII стагодзьдзя.

/

Чарговы крадзеж адбыўся ў катэдры ў Гнезна. З адной з бакавых капліцаў зьнікла карціна з XVIII стагодзьдзя.

На месцы працуюць сьледчыя, якія зьбіраюць сьляды й адбіткі пальцаў. Пра крадзеж стала вядома сёньня раніцай. Аднак, паводле апошніх зьвестак, карціна зьнікла, праўдападобна, у нядзелю.

Аўтарам вобразу Маці Божай, які паўстаў 1750 годзе, зьяўляецца Ян Сальві.

Вартасьць скрадзенага вобразу пакуль невядомая. Функцыянэры правяраюць таксама, чаму не задзейнічалі сродкі аховы.

Гэта ўжо трэці гучны крадзеж у гнезьненскай катэдры цягам апошніх 26 гадоў. У 1986 годзе невядомыя пакралі са сьвятыні саркафаг сьвятога Войцеха, а на пачатку мінулага года - пярсьцёнак кардынала Стэфана Вышыньскага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт