Фонд у падтрымку польскіх помнікаў UNESCO
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.08.2012 16:54
                    
                                 
                
                
                    Цяпер у рамках праекта праводзяцца кансультацыі зь іншымі чальцамі Лігі польскіх гарадоў і аб'ектаў UNESCO. 
                
                
                    
                         Zamość
Zamość
                     
                
                
                
               
                
                          У Замасьці быў распрацаваны праект законапраекта па стварэньні  адмысловага фонду для гарадоў і месцаў, якія апынуліся ў польскім Сьпісе сусьветнай спадчыны UNESCO.
Цяпер у рамках праекта праводзяцца кансультацыі зь іншымі чальцамі Лігі польскіх гарадоў і аб'ектаў UNESCO.
„Сабраныя сродкі дазволілі б ахоўваць помнікі ў неабходнай сытуацыі,”-  кажа мэр Замасьця Марцін Замойскі.
Ён нагадаў, што толькі Кракаў і Белавескі нацыянальны парк атрымліваюць датацыі непасрэдна зь дзяржаўнага бюджэту.
Пасьля заканчэньня кансультацый праект будзе перададзены ў Канцылярыю прэзыдэнта. Паводле Замойскага, прэзыдэнт падтрымлівае гэтую ідэю.
Паводле аўтараў законапраекту, сродкі ў фонд маглі б паступаць, напрыклад, ад дзяржаўнай лятэрэі.
аз