Logo Polskiego Radia
Print

За набыткамі ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2012 16:21
Кожны месяц грамадзяне Летувы пакідаюць у польскіх крамах у суме 10-14 мільёнаў эўра.
polskie radio

photo
photo - PR

Камэрцыйныя паездкі ў Польшчу апошнім часам карыстаюцца ў Летуве асаблівай папулярнасьцю.

У сьнежні грамадзяне Летувы прыяжджаюць у Польшчу ня толькі купляць прадукты харчаваньня, але й школьныя прылады для дзяцей - перад пачаткам новага школьнага году.

Паводле апытаньня суполкі RAIT , за набыткамі ў Польшчу пастаянна накіроўваецца 12% жыхароў Летувы. Цягам адной паездкі сярэднестатыстычны летувіс выдаткоўвае ў польскіх крамах каля 125 эўра. Агулам, цягам аднаго месяца грамадзяне Летувы пакідаюць у Польшчы каля 10-14 мільёнаў эўра.

На пакупкі ў Сувалкі й Беласток прыяжджаюць ня толькі жыхары летувіскай памежнай зоны. Усё часьцей за набыткамі ў Польшчу зьбіраюцца таксама жыхары больш аддаленых гарадоў: Коўна, Таўрогаў, Вільні, а нават Кляйпэды.

Кошт падарожжа адной асобы - каля 10 эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт