Жыцьцё ў горадзе стане даражэйшым
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.08.2012 15:06
Квартплаты, падатак ад нерухомасьці, праезд ў гарадзкім транспарце падаражэюць з 1 студзеня 2013 г.
Муніцыпалітэты, якія змагаюцца зь фінансавымі праблемамі, перакідаюць свае праблемы на грамадзян. А гэта азначае адно – павышэньні квартплаты, падатку ад нерухомасьці, праезду ў гарадзкім транспарце.
У Кракаве павышаюцца падаткі на нерухомасьць. Даходы ад яго павінны вырасьці на 8% у параўнаньні з гэтым годам. Зь 1 студзеня ўводзіцца падатак на сабак – 8 эўра за год.
У Варшаве адбудзецца рост кошту квіткоў на праезд гарадзкім транспартам. Праезд, які цяпер каштуе 3,60 злотых, з новага году будзе каштаваць 4,40 злотых.
Міністар фінансаў павысіў усе максымальныя стаўкі падаткаў і збораў на 2013 год. Іх ўжо апублікаваў „Monitor Polski”.
- Гарадзкім чыноўнікам здаецца, што кішэня падаткаплатнікаў без дна. Шкада, што падвыжкі часта ў найбольшай ступені дакранаюць найбяднейшых. Бо, напрыклад, багаты не карыстаецца гарадзкім транспартам. Адзінае апраўданьне гарадзкіх уладаў у гэтым выпадку такое, што ўрад скінуў на муніцыпалітэты дадатковыя задачы, але ня даў на іх рэалізацыю грошай, - лічыць эканаміст Робэрт Гвяздоўскі.
яс/Dziennik Gazeta Prawna