Logo Polskiego Radia
Print

Пачалася Парафіяда

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 14.07.2012 17:13
Міжнародныя спартова-культурніцкія спаборніцтвы праходзяць у польскай сталіцы 24-ы раз.

У Варшаве пачалася 24-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. Маладыя ўдзельнікі з Польшчы й з-за мяжы будуць змагацца ў спартовых спаборніцтвах і прымаць удзел у культурніцкіх мерапрыемствах. Арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца таварыства „Парафіяда”, якое дзейнічае пад патранатам каталіцкага ордэну айцоў Піяраў. Арганізатары спадзяюцца ўдзелу 1 тысячы маладзёнаў з 7 краінаў Эўропы. З 1991 году ў мерапрыемстве ўдзельнічае моладзь зь Беларусі, у асноўным з Гарадзеншчыны.

Ініцыятарам і шматгадовым дырэктарам Парафіяды быў айцец Юзэф Ёнец, які трагічна загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

Сёлетняя Парафіяда прадоўжыцца да 21 ліпеня.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт