Паслaньне Лукашэнкі - 8-га траўня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.05.2012 16:10
Як паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў, выступленьне кіраўніка дзяржавы павінна пачацца а 11.00.
fot. belarus.by
fot. belarus.by
Аляксандар Лукашэнка 8-га траўня зьвернецца са штогадовым пасланьнем да беларускага народа й Нацыянальнага сходу.
Як паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў, выступленьне кіраўніка дзяржавы павінна пачацца а 11.00.
Першапачаткова плянавалася, што Лукашэнка зьвернецца з пасланьнем 19-га красавіка. Аднак за два дні да гэтага прэс-служба прэзыдэнта абвясьціла аб пераносе мерапрыемства „на больш позьні тэрмін” у сувязі з тым, што кіраўнік дзяржавы адхіліў падрыхтаваны праект пасланьня й адправіў яго на дапрацоўку.
Многія СМІ назвалі гэты перанос беспрэцэдэнтным і шырока абмяркоўвалі яго прычыны.
Стала таксама вядома, што Аляксандар Лукашэнка не плянуе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Ўладзімера Пуціна 7-га траўня. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік прэс-служба прэзыдэнта Павел Лёгкі.
У сярэдзіне красавіка ў некаторых расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што прэзыдэнты Беларусі, Казахстана і Ўкраіны могуць прыехаць на інаўгурацыю Пуціна, нягледзячы на тое, што традыцыйна запрашэньне кіраўнікоў замежных дзяржаў на гэтую цырымонію не прадугледжанае.
У 2008 годзе на інаўгурацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева замежныя дзяржавы былі прадстаўлены кіраўнікамі дыпляматычных місіяў.
svaboda.org/ БелаПАН/аз