Фота: Народныя навіны Віцебска
Жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з начальнікам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргеем Працэнкам у справе ратаваньня жыцьця й здароўя свайго мужа, які ад 19-га сьнежня трымае ў турме галадоўку.
Сяргей Працэнка паведаміў, што на наступным тыдні Сяргея Каваленку перавядуць зь ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску ў псыхіятрычнае аддзяленьне пры калёніі „Віцьба-3”.
Цягам некалькіх дзён кіраўнікі мэдчасткі ў СІЗА на Валадарскага, дзе знаходзіцца Сяргей Каваленка, абяцалі сабраць камісію лекараў, каб вырашыць пытаньне вываду палітвязьня з галадоўкі й шпіталізацыі яго ў цывільны шпіталь. Аднак сёньня начальнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Працэнка паведаміў іншую інфармацыю, кажа Алена Каваленка.
„Цікава таксама тое, што гэтае рашэньне прымалася не камісійна, а што гэтае рашэньне, нібыта, прымаў цывільны лекар-псыхіятар, але начальнік адмовіўся назваць ягонае прозьвішча. Сказаў, што Сяргея адпраўляюць, нібыта, на абсьледаваньне і там камісія ўжо будзе вырашаць, што рабіць далей,” - заявіла Алена Каваленка.
Зь Сяргеем Каваленкам, якога прымусова выводзяць лекамі з галадоўкі, сёньня плянаваў сустрэцца брат, Віталь Каваленка. Аднак сустрэчу адмянілі з прычыны, нібыта, няправільна выдадзенага дазволу.
Сяргей Каваленка галадуе зь перапынкам з 19-га сьнежня 2011 году. Вязень патрабуе адмены прысуду Першамайскага суду Віцебску, які пакараў яго 2 гадамі й месяцам зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбыцьця хатняй „хіміі”, атрыманай у сваю чаргу за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
svaboda.org/аз
Каваленку пераводзяць у турэмную вар’ятню
Алена Каваленка: гэтае рашэньне прымалася не камісійна.
Жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з начальнікам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргеем Працэнкам у справе ратаваньня жыцьця й здароўя свайго мужа, які ад 19-га сьнежня трымае ў турме галадоўку.
Сяргей Працэнка паведаміў, што на наступным тыдні Сяргея Каваленку перавядуць з ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску ў псыхіятрычнае аддзяленьне пры калёніі „Віцьба-3”.
Цягам некалькіх дзён кіраўнікі мэдчасткі ў СІЗА на Валадарскага, дзе знаходзіцца Сяргей Каваленка, абяцалі сабраць камісію лекараў, каб вырашыць пытаньне вываду палітвязьня з галадоўкі й шпіталізацыі яго ў цывільны шпіталь. Аднак сёньня начальнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Працэнка паведаміў іншую інфармацыю, кажа Алена Каваленка.
„Цікава таксама тое, што гэтае рашэньне прымалася не камісійна, а што гэтае рашэньне, нібыта, прымаў цывільны лекар-псыхіятар, але начальнік адмовіўся назваць ягонае прозьвішча. Сказаў, што Сяргея адпраўляюць, нібыта, на абсьледаваньне і там камісія ўжо будзе вырашаць, што рабіць далей,” - заявіла Алена Каваленка.
Зь Сяргеем Каваленкам, якога прымусова выводзяць лекамі з галадоўкі, сёньня плянаваў сустрэцца брат, Віталь Каваленка. Аднак сустрэчу адмянілі з прычыны, нібыта, няправільна выдадзенага дазволу.
Сяргей Каваленка галадуе зь перапынкам з 19-га сьнежня 2011 году. Вязень патрабуе адмены прысуду Першамайскага суду Віцебску, які пакараў яго 2 гадамі й месяцам зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбыцьця хатняй „хіміі”, атрыманай, у сваю чаргу, за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
svaboda.org/аз