Logo Polskiego Radia
Print

Хочуць вярнуць савецкае пакараньне "за дармаедства"

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 23.03.2012 14:33
Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выступае за распрацоўку адпаведнага закона.

Такую ідэю ён выказаў учора на паседжаньні Менаблвыканкаму. Гумінскі лічыць, што такі закон дапамог бы ўмацаваць грамадзкую бясьпеку й дысцыпліну.

Але ідэі не падтрымалі іншыя ўдзельнікі паседжаньня. Дзяржсакратар Савета бясьпекі Леанід Мальцаў мяркуе, што рабіць гэта трэба не праз закон пра дармаедства, а празь іншыя механізмы, у тым ліку прававога характару.

Кіраўнік Менскай вобласьці Барыс Батура таксама лічыць нямэтазгодным такі закон. Паводле яго словаў, ужо існуе дэкрэт №18 "Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем'ях". Гэта й ёсьць своеасаблівая барацьба з дармаедствам тых, у каго ёсьць дзеці й хто не жадае за імі глядзець. Астатняе ж — п'янства, разгільдзяйства на працоўным месцы— толькі вынік бязьдзейнасьці адказных службаў, мяркуе Батура.

кр/euroradio

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт