Logo Polskiego Radia
Print

Чарговыя 10 сутак у ШІЗА для Дашкевіча

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2012 10:44
Зняволены паведаміў аб гэтым адвакату, але не змог сказаць за што ён быў пакараны.
fot. Flickr/radio.svaboda.orgfot. Flickr/radio.svaboda.org

Зьмітра Дашкевіча паўторна зьмясьцілі ў штрафны ізалятар глыбоцкай калёніі на 10 сутак, паведаміла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Паводле яе слоў, аб паўторным зьмяшчэньні ў ШІЗА Дашкевіч паведаміў адвакату падчас сустрэчы, якая адбылася ўчора.

Сустрэча праходзіла пад пільным кантролем супрацоўнікаў калёніі, таму ён ня змог сказаць, за што зноў зьмешчаны ў ізалятар.

Апошнім разам Дашкевіча пакаралі зьмяшчэньнем у ШІЗА за адмову ўваходзіць у камэру да зьняволенага зь нізкім сацыяльным статусам, гэтак званага «апушчанага». «Па турэмных правілах, гэта аўтаматычна перавяло б самога Дашкевіча ў такі ж статус», — сказала Палажанка.

Нагадаем, Дашкевіч быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Ён быў прызнаны вінаватым у зьбіваньні двух мінчан. 24 сакавіка 2011 году суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт