Logo Polskiego Radia
Print

Халіп рыхтуе скаргу ў ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.02.2012 14:09
Жонка Андрэя Саньнікава адправіць скаргу па справе мужа ў камітэт правоў чалавека ААН.

/

Пасьля атрыманьня адказу зь Вярхоўнага суду, што скарга адвакатаў Андрэя Саньнікава не задаволеная, ягоныя абаронцы рыхтуюць скаргу ў ААН. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп.

„Было відавочна пачынаючы з моманту арышту, што будзе абвінаваўчы прысуд, што будуць адхіленыя касацыйная й наглядная скаргі. Таму зараз рыхтуюцца дакумэнты для скаргі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Мяркую, ужо на наступным тыдні яна будзе адпраўленая”, - сказала жонка палітвязьня.

Пра мужа Ірыне Халіп вядома, што яго ў калёніі „Віцьба-3” перавялі з памяшканьня камернага тыпу ў атрад № 7, зараз ён мае магчымасьць для прагулак на сьвежым паветры й можа бачыцца зь іншымі вязьнямі.

Ірына Халіп непакоіцца пра здароўе мужа ў сувязі з моцнымі халадамі й з задавальненьнем адзначае, што падчас апошняга спатканьня перадала яму два камплекты тэрмабялізны.

svaboda.ogr/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт