Logo Polskiego Radia
Print

МУС не камэнтуе сытуацыі з Куляшовым

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 20.01.2012 10:10
З 17 студзеня Куляшоў знаходзіцца з афіцыйным візытам у Генэральным сакратарыяце Інтэрпола.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ніяк не камэнтуе пазову францускага адваката Ўільяма Бурдона ў Францыі аб арышце міністра Анатоля Куляшова.

Прадстаўнік міністэрства паведаміў агенцтву «Інтэрфакс», што, як плянуецца, у бліжэйшы час у Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка МУС, прысьвечаная вынікам працы міністэрства ў 2011 годзе, «на якой можна будзе задаць усе пытаньні, якія цікавяць».

З 17 студзеня Куляшоў знаходзіцца з афіцыйным візытам у Генэральным сакратарыяце Інтэрпола. Ягонае вяртаньне ў Менск заплянаванае на пятніцу.

Міністар уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Віза яму была выдадзена французскім пасольствам у Менску толькі для ўдзелу ў мерапрыемстве міжнароднай структуры.

kp/svaboda

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт