Logo Polskiego Radia
Print

Галоўны абвінавачаны па выбуху на „Пінскдрэве” зьнік

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.01.2012 09:21
З 23 жніўня 2011 г. былы гендырэктар ЗАТ Холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку.

10 студзеня ў Пінску пасьля двухтыднёвага перапынку працягнуўся разгляд крымінальнай справы па выбуху на СТАА «Пінскдрэў-ДСП».

Працэс праходзіць у адсутнасьці галоўнага фігуранта гэтай вытворча-крымінальнай драмы — былы гендырэктар ЗАТ Холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» Ларан Арыніч схаваўся ад сьледства.

Увесну мінулага года сьледчы Генэральнай пракуратуры афіцыйна апавясьціў яго пра тое, што ў дачыненьні да яго распачатая крымінальная справа па падазрэньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Аднак мера стрыманьня да яго не ўжывалася, і Арыніч зьехаў за мяжу нібыта на лячэньне. Больш яго ў Беларусі не бачылі. Крымінальную справу ў дачыненьні да былога гендырэктара выдзелілі ў асобную вытворчасьць. З 23 жніўня 2011 г. ён знаходзіцца ў вышуку, а 22 вераьсня вынесеная пастанова аб меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня яго пад вартай.

Нагадаем, трагедыя здарылася 25 кастрычніка 2010 каля 13.00. Выбух адбыўся на ўчастку па вытворчасьці драўняных паліўных гранул. Пацярпеў 21 працаўнік прадпрыемства: 2 чалавекі загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ў бальніцах Пінска, Берасьця й Менска. Пяцёра пацярпелых засталіся інвалідамі.

Naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт