Logo Polskiego Radia
Print

Дзед Мароз толькі з дазволам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.12.2011 10:45
Каб павіншаваць салігорскіх дзетак, патрэбны адмысловы дазвол начальніка раённага аддзелу адукацыі, узгоднены зь ідэалягічным кіраўніцтвам.
wikipedia.com

/
Аб гэтым мясцовым праваабаронцам паведамілі жыхары гораду, якія вырашылі правесьці сьвяточную дабрачынную акцыю.

«Мы вырашылі павіншаваць тых дзетак, чые бацькі ня могуць сабе дазволіць выклікаць Дзеда Мароза для віншаваньняў. Патэлефанавалі ў аддзел адукацыі, каб яны нам падказалі, да якіх салігорскіх сем’яў лепш схадзіць. Сказалі, што маем адмысловыя сьвяточныя строі ды падарункі й хочам правесьці вось такую невялічкую дабрачынную акцыю для сацыяльна неабароненых дзяцей нашага гораду», - рапавядаюць валянтэры.

Чыноўніка такая філянтропія прыйшлася недаспадобы. Дзяліцца інфармацыяй яны ня сталі й заявілі, што для навагодніх віншаваньняў ад імя Дзеда Мароза й Сьнягургі патрэбны адмысловы дазвол начальніка аддзелу адукацыі ды ідэалягічнага аддзелу выканкаму.

Ініцыятары акцыі гэткі падыход да справы не ўпадабалі й вырашылі заняцца пошукамі самастойна.

Вясна, ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт