Расьце стаўка рэфінансаваньня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.12.2011 08:25
Гэта ўжо 12-е па ліку павышэньне за год.
flickr.com
Нацыянальны банк Беларусі з 12 сьнежня павышае стаўку рэфінансаваньня з 40% да 45%. Гэта ўжо 12-е па ліку падвышэньне за год.
Гэтае рашэньне прадугледжана пастановай праўленьня Нацбанка ад 6 сьнежня, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі Нацбанку РБ.
Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазытах юрыдычных і фізычных асобаў і па крэдытах, якія выдзяляюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.
БелТА/аз