На Меншчыне забароняць "чарніла"?
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2011 18:52
Пракуратура Менскай вобласьці патрабуе забараніць пладова-ягадныя віны.
Пракуратура Менскай вобласьці патрабуе забараніць пладова-ягадныя віны. Патрабаваньне грунтуецца на выніках экспэрыменту па такой забароне ў Слуцкім раёне.
Пракурор Аляксандар Архіпаў на паседжаньні аблвыканкаму адзначыў, што за паўгады забароны “чарнілаў” у Слуцкім раёне ўпершыню за апошнія 5 гадоў удалося выправіць нэгатыўную сытуацыю й дамагчыся зьмяншэньня колькасьці злачынстваў.
Пракуратура Менскай вобласьці лічыць, што неабходна забараніць таннае віно й на тэрыторыі іншых раёнаў.
БелТА/вс