„Каменны Лог”: рост прапускной здольнасьці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.11.2011 17:00
Пасьля рэканструкцыі прапускная здольнасьць пункта „Каменны Лог” вырасьце больш як удвая.
На 2012 год заплянаваная рэканструкцыя пункта пропуску „Каменны Лог”, дзякуючы чаму павялічыцца яго прапускная здольнасць з 2 тыс. 60 да 5 тыс. аўтамабіляў у суткі. Акрамя таго, плянуецца зьмена статусу спрошчанага пункта пропуску „Лоша” на міжнародны.
Пра гэта было паведамлена падчас рабочай сустрэчы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандра Шпілеўскага й генэральнага дырэктара мытнага дэпартамэнта пры Міністэрстве фінансаў Летувы Антанаса Шыпавічуса, якая 25-га лістапада прайшла ў пункце пропуску „Каменны Лог”.
Падчас сустрэчы кіраўнікі мытных службаў зацьвердзілі сыстэму папярэдняга паведамленьня аб узьнікненьні надзвычайных сытуацый на беларуска-летувіскай мяжы, павышэньні эфэктыўнасьці рэагаваньня мытных службаў і своечасовасьці прыняцьця мер у выпадку ўзьнікненьня абставінаў, якія садзейнічаюць утварэньню чэргаў.
Дасягнутыя дамоўленасьці аб вызначэньні мінімальна дапушчальных норм пропуску транспартных сродкаў як на ўезд, так і на выезд для кожнага боку за суткі.
Цяпер кожны пункт пропуску на беларуска-летувіскім участку мяжы зможа значна перавысіць сваю праектную прапускную здольнасьць.
Напрыклад, для пункта „Каменны Лог” гэтая норма складзе ня менш як 3 тыс. 600 транспартных сродкаў за суткі.
БелаПАН/аз