Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь атрымала чарговы крэдыт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.11.2011 12:53
1 мільярд даляраў выдзелены для разьвіцьця Беларуськалія.

Кіраўнікі «Сбербанка» РФ і «Эўразійскага банка разьвіцьця» падпісалі крэдытнае пагадненьне аб выдзяленьні прадпрыемству «Беларуськалій» крэдыта памерам 1 мільярд даляраў тэрмінам на адзін год.

Расейскі бок адзначыў, што крэдыт выдзелены прадпрыемству, фінансавы стан якога не выклікае дадатковых пытаньняў. Старшыня «Сбербанку» Герман Грэф адзначыў, што „Беларуськалій” здольны абслугоўваць і вяртаць доўг.

Забесьпячэньнем крэдыту зьяўляюцца гарантыі кіраўніцтва Беларусі й 51% акцый «Нафтана».

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт