Logo Polskiego Radia
Print

“Зварот хрысьціянкі” - экстрэмісцкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2011 07:58
У сваёй брашуры берасьцейка раіла, яім чынам уладам і апазыцыі выйсьці са становішча, якое цяпер склалася.

/

Берасьцейскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкай брашуру Алены Гнаўк, якую аўтарка разаслала ў розныя дзяржаўныя ўстановы.

Паколькі Алена Гнаўк не знайшла 6 мільёнаў, каб правесьці новую экспэртызу ў Інстытуце філязофіі Акадэміі навук, суд разглядаў справу па ранейшай экспэртызе, аўтарства Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якую раней заказала пракуратура.

У сваёй брашуры “Асобная думка, або зварот хрысьціянкі”, Алена Гнаўк прадставіла свае погляды на тое, “як уладам і апазыцыі выйсьці са становішча, якое цяпер склалася”. Гэтую брашуру жанчына выдала накладам 200 асобнікаў і накіравала ў розныя міністэрствы й ведамствы.

Аднак па ініцыятыве КДБ пракуратура Берасьцейскай вобласьці накіравала пазоў у Берасьцейскі раённы суд, каб прызнаць выданьне экстрэмісцкім.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт