У Менску сышла з рэек электрычка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        03.11.2011 21:22
                    
                                 
                
                
                    Аварыя адбылася станцыі “Менск-Паўночны”.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
 
Фота: telegraf.by
Ў Менску сышла з рэек электрычка – паведамляе сайт газэты “Наша Ніва”.  Аварыя адбылася на маладзечанскім кірунку, ля станцыі “Менск-Паўночны”.
Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, зьнеслі бэтонную апору чыгуначнага сэмафора ды ўрэзаліся ў рамонтны цягнічок, які стаяў на тым пуці. Пра пацярпелых не паведамляецца.
У Беларускай чыгунцы пацьвердзілі факт аварыі, але больш поўнай інфармацыі пакуль ня маюць. Дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сытуацыях інфармацыі пра здарэнне ня меў, прэс-служба МНС увечары не адказвала.
 
 “Наша ніва”/ап