Logo Polskiego Radia
Print

Наста Палажанка на волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2011 14:56
19 верасьня Насту Палажанку арыштавалі на 11 сутак.

/

Сёньня на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшла намесьніца кіраўніка моладзевай арганізацыі „Малады фронт” Наста Палажанка.

Яна была затрымана 19 верасьня разам з Уладзімерам Яроменкам ды прысуджана да 11 сутак арышту.

Палажанку й Яроменка абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня й арганізацыі масавага мерапрыемства. Дзеячоў затрымалі, калі яны хацелі вывясіць у Менску нацыянальныя сьцягі.

Згаданая акцыя была прымеркаваная да 20-й гадавіны абвяшчэньня „Пагоні” й бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.

Уладзімера Яроменку пакаралі 12 суткамі арышту. На волю ён выйдзе заўтра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт