Logo Polskiego Radia
Print

Падтрымайце Дашкевіча тэлеграмамі!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2011 15:04
Тацьцяна Севярынец заклікае падтрымаць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча тэлеграмамі.
fot. Flickr/radio.svaboda.orgfot. Flickr/radio.svaboda.org

fot.
fot. Flickr/radio.svaboda.org

Тацьцяна Севярынец - віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, - заклікае далучыцца да кампаніі падтрымкі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча тэлеграмамі.

Адпраўляць тэлеграмы лідару „Маладога фронту” яна заклікае ўсіх аднадумцаў — у першую чаргу з Глыбокага, дзе Дашкевіч адвывае пакараньне, а таксама з усяе Беларусі.

Супрацоўнікі пошты запэўніваюць, што ўсе дасланыя тэлеграмы абавязкова дойдуць да ўстановы, але аб перадачы іх палітвязьню вырашыць адміністрацыя калёніі.

„Няхай дзясяткі й сотні тэлеграм падтрымкі прыйдуць у калёнію. Тады будзе большая верагоднасьць таго, што іх перададуць Зьмітру Дашкевічу, бо праяву такой грамадзкай актыўнасьці ўжо не прыхаваеш,” - лічыць Тацьцяна Севярынец.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст „Маладога фронту” Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі й заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт