Logo Polskiego Radia
Print

А.Лукашэнка сустрэўся з А.Мілерам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.09.2011 13:26
А.Лукашэнка запрапанаваў "Газпрому" прыватызацыю беларускай маёмасьці.

«Газпром» можа ўзяць удзел у куплі акцый ня толькі «Белтрансгазу», але й іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас учарашняй сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня «Газпрома» Аляксеем Мілерам.
Паводле Лукашэнкі, існуе нямала праектаў, у тым ліку акцыянаваньне й купля акцый «Белтрансгаза». Як паведаміла прэс-служба “Газпрома”, сустрэча прайшла пасьпяхова й вынікова.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт